У Мінску з удзелам Апостальскага нунцыя адзначаць урачыстасць святых Пятра і Паўла
29 чэрвеня
- 15 чэрвеня, 2026
- Фота: Анастасія Кавалёнак // Паводле
- catholic.by
У панядзелак 29 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску пройдзе святая Імша з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла і першай гадавіны пантыфікату Папы Льва XIV.
Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.
Пачатак ў 12.00.
Ушанаваць святых Пятра і Паўла і памаліцца за Святога Айца запрашаюцца ўсе жадаючыя.