Skip to main content

Рух Equipes Notre-Dame запрашае у сямейную пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня
  • 27 мая, 2026
  • Тэкст: Аліна і Максім Угорыч / Фота: з архіва руху // Catholicminsk.by

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame запрашае ўсе хрысціянскія сем’і ўзяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 3 ліпеня ў 10.00 з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна.

Шлях складае каля 15 км.

Праграма пілігрымкі

  • 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі, перагон аўтамабілей,
  • 11.00 — выхад пілігрымкі, спевы,
  • 11.10 — Гадзінкі аб Безаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі,
  • 11.40 — спевы,
  • 11.50 — канферэнцыя «Прынцыпы жыцця святога Францішка»,
  • 12.30 — спевы,
  • 13.00 — абед, адпачынак,
  • 14.00 — забаўляльная праграма для дзяцей «Незвычайнае ў звычайным»,
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці,
  • 15.20 — сведчанні, спевы,
  • 16.00 — Ружанец паводле разважанняў ксяндза Яна Твардоўскага,
  • 16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі,
  • 17.00 — урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat.

Тэма сёлетняй пілігрымкі — «Я б скончыў капаць у садзе».  Гэта словы святога Францішка з адной жыццевай сітуацыі.

Аднойчы Францішак Асізскі працаваў у сваім садзе. Хтосьці спытаўся ў яго, што б ён зрабіў, калі б раптам даведаўся, што памрэ да захаду дня. «Я б скончыў капаць у садзе», — адказаў святы Францішак.

Над тэмай святасці ў выкананні сваіх штодзенных абавязкаў і паспрабуюць паразважаць па дарозе да Маці Божай Будслаўскай дарослыя і моладзь пілігрымкі.

Традыцыйна для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма «Незвычайнае ў звычайным» паводле вершаў ксяндза Яна Твардоўскага, які ў сваёй творчасці быў натхнёны стылем жыцця святога Францішка.

Мамы з маленькімі дзецьмі змогуць удзельнічаць у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку або дапамагаць на кухні.

Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.

Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце Руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame ТУТ>>>

Тэлефон для даведак: +375 (44) 719 82 43 — Алiна і Максім Угорыч

Плакат пілігрымкі