Skip to main content

Велікоднае відэавіншаванне галоўнага рэдактара старонкі Catholicminsk.by ксяндза Паўла Эйсманта

5 красавіка
  • 4 красавіка, 2026
  • Catholicminsk.by

Галоўны рэдактар інтэрнэт-старонкі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Catholicminsk.by ксёндз Павел Эйсмант ад імя свайго і ўсіх супрацоўнікаў кіруе карыстальнікам велікоднае віншаванне.

Хрыстус сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Яму хвала і панаванне! Аллелюя!

Паважаныя карыстальнікі старонкі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Catholicminsk.by!

Уваскрасенне Езуса Хрыста — гэта найважнейшая таямніца нашай веры. Мы з радасцю абвяшчаем, што Ён жыве і дае нам сваю ласку і сілу.

Радасна святкуючы свята Уваскрасення Пана, мы жадаем вам умацавання сувязі з Езусам, ласкі веры і моцнай надзеі, а таксама ўсіх добрых рэчаў у жыцці. Няхай Езус Хрыстус напоўніць вас сваёй прысутнасцю.

Ксёндз Павел Эйсмант
галоўны рэдактар Catholicminsk.by
разам з супрацоўнікамі рэдакцыі