Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання Папы Льва XIV на 59-ы Сусветны дзень міру
- 29 снежня, 2025
- Catholicminsk.by
Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання Папы Льва XIV на 59-ы Сусветны дзень міру, які адзначаецца 1 студзеня 2026 года.
МІР З ВАМІ ЎСІМІ. ДА НЯЎЗБРОЕНАГА І РАЗЗБРОЕНАГА МІРУ
Дарагія браты і сёстры,
1. Сардэчна вітаю вас у Новым 2026 годзе і віншую з пачаткам новай жыццёвай пілігрымкі, якую Бог дазваляе нам распачаць з мэтай нашага духоўнага дасканалення і выканання місіі, якую Ён кожнаму з нас даручыў у Касцёле і грамадстве.
Гэты новы этап нашага жыцця мы распачынаем з Марыяй, якую ў першы дзень Новага года праслаўляем як Багародзіцу. Мы перажываем перыяд Божага Нараджэння, калі разважаем пра прыйсце Сына Божага ў наш свет у вобразе чалавека. З нараджэннем Езуса з Дзевы Марыі распачалася новая эра ў гісторыі чалавецтва. Таму лагічна, што Новы год мы распачынаем з Марыяй і на яго пачатку просім яе аб апецы над намі.
Лацінскае выслоўе кажа: Ad Jesum per Mariam — «Да Езуса праз Марыю». Вядзі нас, Марыя, да свайго Сына — нашага Збаўцы і крыніцы надзеі, якая не асароміць (пар. Рым 5, 5).
Няхай Новы год, падчас якога мы будзем адзначаць круглую дату 35-годдзя заснавання нармальных кананічных касцёльных структур у Беларусі, пад тваёй апекай стане часам духоўнага дасканалення і супакою ў нашых душах, Бацькаўшчыне і свеце.
2. Традыцыйна першы дзень Новага года ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца як Сусветны дзень міру.
З гэтай нагоды Папа звяртаецца да ўсіх людзей добрай волі з адмысловым Пасланнем.
Гэта тэма сугучна з першымі словамі яго пантыфікату «Спакой вам», якія ён сказаў з балкону Базылікі Святога Пятра 8 мая 2025 года.
Пасланне Папы Льва XIV складаецца з уступу і трох раздзелаў — Спакой уваскрослага Хрыста, Няўзброены спакой, Раззбройваючы спакой і Заключнага пажадання.
3. Найперш Святы Айцец сцвярджае, што нашым спакоем з’яўляецца Уваскрослы Хрыстус, Які перамог смерць і зруйнаваў муры, што падзялялі людзей (пар. Эф 2,14).
Сапраўды мір — гэта дар уваскрослага Хрыста, мір бяззбройны і раззброены, пакорны і настойлівы. Ён паходзіць ад Бога і перамяняе свет. У той жа час канфрантацыя паглыбляе нестабільнасць і непрадказальнасць.
Пантыфік заклікае ўсіх людзей адкрыцца на мір і стаць яго сведкамі. Мы пакліканы ісці гэтым, пракладзеным Уваскрослым Хрыстом, шляхам.
Спакой існуе, хоча ў нас прабываць, мае лагодную моц асвячэння і пашырэння кругагляду, супрацьстаіць гвалту і перамагае яго. Больш таго, спакой мае подых вечнасці. Таму мір з’яўляецца не столькі мэтай, колькі прысутнасцю і нашым жыццёвым шляхам.
Як у велікодны вечар Езус увайшоў праз зачыненыя дзверы Вячэрніка да спалоханых і засмучаных апосталаў (пар. Ян 20, 19), так і спакой уваскрослага Хрыста працягвае пранікаць праз перашкоды сучаснага свету, дзякуючы намаганням Яго сведкаў.
4. Нагадваючы пра няўзброены спакой, Папа выкарыстоўвае зварот Езуса да апосталаў перад пагрозай свайго арышту: «Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца» (Ян 14, 27).
Пры гэтым Ён кажа Пятру, які хацеў Яго бараніць: «Схавай меч у ножны» (Ян 18, 11).
Спакой уваскрослага Езуса бяззбройны, бо бяззбройнай была Яго барацьба ў канкрэтных гістарычных, палітычных і сацыяльных абставінах. Ён заклікаў зло перамагаць дабром (пар. Рым 12, 21).
Папа падкрэслівае, што калі мір не становіцца выпрабаванай рэальнасцю, якую трэба культываваць і аберагаць, то агрэсія будзе распаўсюджвацца на хатняе і грамадскае жыццё і прывядзе да высновы, што для дасягнення міру трэба рыхтавацца да вайны, як казалі калісьці: Si vis pacem, para bellum. Таму невыпадкова сучасная тэндэнцыя павелічэння ваенных расходаў прадстаўляецца як апраўданая рэакцыя на знешнія пагрозы.
Тэндэнцыя разбудавання стрымліваючай зброі, у тым ліку і ядзернай, увасабляе сабой ірацыянальнасць міжнародных адносін, заснаваных не на праве, справядлівасці і даверы, а на страху і дамінаванні сілы.
Пантыфік таксама асуджае тэндэнцыю, калі замест культуры памяці, якая захоўвае трагічны досвед XX стагоддзя з мільёнамі нявінных ахвяр, сучасныя адукацыйныя праграмы і сродкі масавай камунікацыі нагнятаюць абстаноўку і прапагуюць ваеннае разуменне абароны і бяспекі.
Вельмі небяспечным з’яўляецца прагрэс ваенных тэхналогій, якімі можа кіраваць штучны інтэлект. Такая сітуацыя можа прывесці да спробаў ўхілення ад адказнасці, бо рашэнні аб ужыцці зброі будуць дэлегавацца машынам. У выніку чаго мы маем справу з беспрэцэдэнтнай дэструктыўнай спіраллю, якая пагражае прававому і філасофскаму гуманізму, на якім заснавана і дзякуючы якому захоўваецца любая цывілізацыя.
Таму неабходна духоўнае абуджэнне, прыкладам чаго можа служыць святы Францішак Асізскі, які ў сітуацыі крывавых войнаў паміж магутнымі родамі і трагічным станам беднякоў знайшоў унутранні супакой, вызваліўся ад усялякага жадання валадарыць над іншымі і стараўся жыць з імі ў гармоніі. Яго гісторыя павінна мець свой працяг у наш час і патрабуе супольных намаганняў для дасягнення міру, які нараджаецца з адкрытасці і евангельскай пакоры.
5. Раззбройваючы супакой павінен характарызавацца лагоднасцю, бо дабрыня абяразбройвае.
Бог стаў Немаўлём у асобе народжанага ў Бэтлееме Езуса Хрыста, бо дзіця можа змягчыць і адмовіцца ад гвалту.
Папа Леў XIV цытуе святога Яна ХХІІІ, які першым увёў перспектыву ўсеагульнага раззбраення, якога можна дасягнуць толькі праз аднаўленне сэрца і розуму з мэтай усвядоміць, што сапраўдны і трывалы мір паміж народамі не можа заключацца ў валоданні роўнай колькасцю ўзбраенняў, а ва ўзаемным даверы.
Адсюль зыходзіць вялікая адказнасць рэлігіі і духоўных лідараў, каб абараніць чалавецтва ад спакусы выкарыстання думак і слоў у якасці зброі. У сувязі з гэтым Пантыфік заклікае да культывавання малітвы, духоўнасці, экуменічнага і міжрэлігійнага дыялогу для дасягнення міру і стварэння ўмоў для сустрэчы розных традыцый і культур. Плённая душпастырская крэатыўнасць павінна паказаць, што мір не з’яўляецца ўтопіяй.
Спакой таксама мае і палітычнае вымярэнне. Пакліканыя да выканання публічных функцый асобы павінны клапаціцца аб гуманным урэгуляванні адносін паміж дзяржавамі, якое павінна грунтавацца на ўзаемным даверы, шчырасці ў перамовах і добрасумленным выкананні прынятых абавязацельстваў. Гэтага можна дасягнуць шляхам дыпламатыі, перамоў і пашанавання міжнароднага права, чаму павінна спрыяць узмацненне наднацыянальных інстытутаў.
6. Ключавыя моманты Паслання Папы можна прадставіць наступным чынам:
- Раззброены мір — гэта мір, які заснаваны не на пагрозах, страху ці ўзбраенні, а на ўзаемнай любові і прабачэнні.
- Раззбройваючы мір — гэта мір, які здольны вырашаць канфлікты, адкрываць сэрцы і ствараць давер, эмпатыю і надзею.
- Сапраўдны мір супрацьпастаўляецца логіцы вайны, што ўключае ў сябе адмову ад прыгнёту, аргументу сілы і абыякавасці да закона разам з рашучым заклікам да раззбраення.
- Час патрабуе пераасэнсаваць старое лацінскае выслоўе Si vis pacem, para bellum — «Калі хочаш міру, то рыхтуйся да вайны» на новае Si vis pacem, para pacem — «Калі хочаш міру, то стварай мір». Для гэтага неабходна сканцэнтравацца на стварэнні адмысловых міжнародных структур, якія будуць выкарыстоўваць дыялог, ідэі справядлівасці і прабачэння як умовы для дасягнення міру.
- Кожны чалавек — веруючы і няверуючы, палітык і просты грамадзянін — адказны за мір і павінен стаць будаўнічым мастоў, сейбітам дабра і носьбітам гармоніі.
- Малітва з’яўляецца магутным інструментам прымірэння, якое можа змяніць гісторыю народаў.
- Вайна ніколі не бывае святой, толькі мір святы. Таму неабходна сказаць станоўчае не ваяўнічай рыторыцы.
- У імкненні да міру неабходна ў цэнтр нашых намаганняў паставіць Уваскрослага Хрыста, які прапануе любоў як падмурак адзінства і прымірэння.
7. Такім чынам, паводле Папы Льва XIV, спакой — гэта не недасягальны гарызонт чалавечых мараў, а дадзены Богам дар, які трэба бараніць.
Для гэтага неабходна замест ідэі вайны кіравацца ідэямі справядлівасці, прабачэння і дыялогу, а таксама спрыяць развіццю культуры сустрэчы для вырашэння канфліктаў і стварэння новай надзеі на трывалы мір.
Пантыфік настойвае на будаванні міжнародных інстытутаў міру, раззбройванні нашай мовы і ператварэнню свету ў месца прымірэння праз малітву і сведчанне, прытрымліваючыся закліку Хрыста да міру.
8. Заключнае пажаданне.
Напрыканцы Паслання Папа выказвае надзею, што яно стане плёнам Юбілейнага года надзеі, які заахвоціў мільёны людзей нанова адчуць сябе пілігрымамі і пачаць у саміх сабе раззбраенне сэрца, розуму і жыцця, на якое Бог не замарудзіць адказаць выкананнем сваіх абяцанняў усталяваць трывалы мір (пар. Іс 2, 4-5).
Браты і сёстры! Прымем яго як нашу асабістую і супольную адказнасць учыніць усё магчымае, каб на зямлі ўсё мацней гучаў голас анёльскіх хораў:
Давяраю ўсіх нас апецы Марыі — Каралевы міру — і ад усяго сэрца благаслаўляю.
✠ Тадэвуш Кандрусевіч
Арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі
Мінск, 25 снежня 2025 г.,
Божае Нараджэнне
Выкарыстаная літаратура:
- MESSAGE OF HIS HOLINESS POPE LEO XIV FOR THE LIX WORLD DAY OF PEACE. 1st JANUARY 2026//https://www.vatican.va/content/leo-xiv/en/ messages/peace/documents/20251208-messaggio-pace.html.