ВЫДАВЕЦТВА “PRO CHRISTO”: Апублікаваны адмысловыя Малітвы на Юбілейны 2025 год
- 31 студзеня, 2025
- Catholicminsk.by

Апостальская Сталіца абвясціла 2025 год Святым годам.
З гэтай нагоды Выдавецтва “Pro Christo” прапануе тэкст адмысловых Малітваў на Юбілейны год, у тым ліку малітваў падчас пілігрымкі ў юбілейную святыню, прапанаваных Дыкастэрыяй па справах Евангелізацыі і змешчаныя на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы Юбілейнага года iubilaeum2025.va.
Тэкст Малітваў для друку ТУТ>>>.
Малітвы былі зацверджаны (Imprimatur) арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
Як адзначаецца ў прадмове да Малітваў, “хвіліны малітвы падчас падарожжа паказваюць, што пілігрым «у сэрцы сваім» ідзе шляхамі Бога” (пар. Пс 83, 6).
Падчас пілігрымкі рэкамендуецца, апроч пададзеных малітваў, памаліцца Святы Ружанец і прачытаць або праспяваць Літанію да Усіх Святых.
Спецыяльным дэкрэтам з нагоды Юбілейнага года Апостальская Сталіца надала пэўныя прывілеі, між іншым, магчымасць для вернікаў атрымання поўнага адпусту пад звычайнымі ўмовамі пры наведванні (праходжанні праз уваходную браму) ўстаноўленых папам або мясцовым біскупам юбілейных касцёлаў і ўдзельнічанні ў святой Імшы ці іншых набажэнствах у іх.
Нагадаем, што ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі юбілейнымі святынямі прызначаны наступныя касцёлы:
- Малая базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе,
- Катэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску,
- Конкатэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.