Skip to main content

Відэавіншаванне галоўнага рэдактара партала Catholicminsk.by з нагоды свята Нараджэння Пана

  • 24 снежня, 2025

Дырэктар парталу Catholicminsk.by ксёндз Павел Эйсмант і супрацоўнікі кіруюць cвяточнае віншаванне з нагоды свята Нараджэння Пана.

На прыйсце Хрыста Пана ўсё пойдзем з паклонам» (Навэнна да Божага Нараджэння).

Паважаныя сябры!

Нараджэнне Езуса Хрыста з’яўляецца выразным знакам Божай любові да чалавецтва. У Ім Бог працягвае руку кожнаму чалавеку, каб вывесці яго з грахоўнай цемры да яснага святла Яго Валадарства.

Няхай гэтая вялікая падзея Уцелаўлення Божага Сына натхніць кожнага з нас на добрыя справы і яшчэ больш руплівае служэнне бліжнім. Так як пастухі, паклонімся нашаму Збаўцу праз ахвяраваны час і дапамогу патрабуючым. Так як мудрацы, не будзем шкадаваць для Бога малітваў і нашага ўдзелу ў сакрамэнтах Касцёла. Урэшце, так як вол і вослік, сагрэем іншых цеплынёй нашых слоў, усмешак і прысутнасці.

Радасных, здаровых, напоўненых любоўю і спагадай святаў Божага Нараджэння!

Ксёндз Павел Эйсмант
галоўны рэдактар Catholicminsk.by
разам з рэдакцыяй