Skip to main content

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Вернікі з Мар’інай Горкі добраўпарадкавалі могілкі на Сарафінавай гары (+ВІДЭА)

7 лістапада
  • 8 лістапада, 2024
  • Тэкст: Марыя Радзюк, фота: Валерый Вернікоўскі // Catholicminsk.by

7 лістапада, у чацвер падчас так званай актавы малітваў за памерлых, вернікі з парафіі Святога Антонія ў Мар’інай Горцы (Барысаўскі дэканат) прынялі ўдзел у традыцыйнай восеньскай акцыі па добраўпарадкаванню тэрыторыі.

Сёлета працавалі на адных найстарэйшых могілак Пухавіцкага раёна – так званай Сарафінавай гары, каля вёскі Суцін. Тут можна сустрэць надмагільныя камяні–помнікі з датамі пахавання ад 1810 года.

Удзельнікі акцыі распачалі працу малітвай за памерлых, да якой асаблівым чынам заахвочвае нас Касцёл на пачатку лістапада.

У прыгожым восеньскім лесе, сярод магіл продкаў, пад кіраўніцтвам ксяндза пробашча Генрыха Кучынскага працавалі 8 мужчын і 3 жанчыны.

Гэта ўжо не першая такога кшталту акцыя, якая праводзіцца у парафіі. Ёсць надзея, што і ў будучым традыцыя па добраўпарадкаванню могілак будзе працягвацца.