У пачатку кастрычніка ў Мінску адбудзецца фармацыйная сустрэча катэхетаў
3 кастрычніка
- 12 верасня, 2026
- Фота: Іван Шчарбакоў // Catholicminsk.by
У суботу, 3 кастрычніка, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску пройдзе фармацыйная сустрэча для катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Сустрэча распачнецца святой Імшой у 11.00, пасля якой удзельнікаў чакае фармацыйная канферэнцыя і вырашэнне бягучых спраў, звязаных з катэхізацыяй.
Дырэктар Дыяцэзіяльнага Катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Іосіф Сярпейка просіць ўсіх катэхетаў зарэзерваваць дзень 3 кастрычніка на супольную сустрэчу ў Мінску і шчыра запрашае прыняць удзел у фармацыйнай сустрэчы.