Skip to main content

У Мінску на тэрыторыі касцёла прайшлі вучэнні пажарнай службы МНС (+відэа)

З 24 па 26 сакавіка
  • 27 сакавіка, 2026
  • Фота і відэа: з архіва парафіі // Catholicminsk.by

З 24 па 26 сакавіка пажарная брыгада Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правяла вучэнні на тэрыторыі касцёла святога Антонія ў Мінску (мікрараён Малінаўка, дэканат Мінск-Захад), таксама правяраючы будынак і тэрыторыю вакол яго на адпаведнасць крытэрыям бяспекі.

На касцёльную тэрыторыю заязджаў запраўлены вадой пажарны аўтамабіль, а таксама аўтамабіль з пажарнай лесвіцай для эвакуацыі людзей пры пажары.

Па словах пробашча парафіі ксяндза доктара Сяргея Пекачава, значных заўваг ад пажарнай брыгады кіруючаму органу парафіі не паступала. А гэта дае надзею на тое, што аб’ект хутка атрымае тэхнічны пашпарт адпаведнасці і яшчэ адзін новазбудаваны касцёл у Мінску будзе ўведзены ў эксплуатацыю.

Відэа падзеі: