Skip to main content

У мінскіх парафіях асвячэнне транспартных сродкаў папярэдзіла сустрэча вернікаў з супрацоўнікамі ДАІ

27 ліпеня
  • 30 ліпеня, 2025
  • Тэкст: кс. кан. Юрый Санько / Фота: з архіва мінскіх парафій Святога Духа, Маці Божай Будслаўскай і Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) // Catholicminsk.by

У XVII звычайную нядзелю, 27 ліпеня, у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была праведзена малітва аб бяспецы руху на дарогах Беларусі.

У гэты дзень некалькі мінскіх парафій наведалі супрацоўнікі ДАІ. Пасля святой Імшы яны звярнуліся да парафіян з прамовай, падкрэсліваючы важнасць захавання Правіл дарожнага руху. Затым святары асвяцілі транспартныя сродкі сваіх вернікаў.

Традыцыйна такая малітва праходзіць з нагоды літургічнага ўспаміну святога Крыштафа, апекуна вадзіцеляў, які прыпадае на 25 ліпеня.