У Лебедзеве пройдзе ўрачыстасць 550-гадовага юбілею парафіі
19 ліпеня
- 15 ліпеня, 2026
- Фота: be.wikipedia.org // Catholicminsk.by
У нядзелю 19 ліпеня адбудзецца ўрачыстае святкаванне юбілею 550-годдзя парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Маладзечанскі дэканат).
Браты капуцыны, якія нясуць душпастырскае служэнне ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве, сардэчна запрашаюць да супольнай малітвы і святкавання юбілею існавання парафіі.
Праграма святкавання:
- 12.00 — урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
- Асвячэнне місійнага крыжа.
- Гістарычны экскурс у мінулае парафіі.
- 14.30 — святочны канцэрт для жыхароў і гасцей Лебедзева.
- Пачастунак — «манастырскі плоў».
- Фудкорты і забавы на тэрыторыі парка ў Лебедзеве.
Адрас касцёла: Маладзечанскі раён, аграгарадок Лебедзева, Цэнтральная плошча, 13.
