Skip to main content

У Дзень Незалежнасці Беларусі ў святынях праходзяць адмысловыя малітвы за Радзіму

  • 3 ліпеня, 2025

3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці.

Менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе Мінск — сталіца нашай краіны — была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэтае свята, якое з’яўляецца таксама днём памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за незалежнасць Беларусі, у каталіцкіх святынях праходзяць адмысловыя малітвы за Радзіму.

З нагоды Дня Незалежнасці арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе слова да вернікаў:

«Памятаем пра тых, хто пакінуў нам у спадчыну мірную і квітнеючую Краіну. Молімся за тых, хто стане дастойнай зменай цяперашніх людзей і падтрымліваем адзін аднаго ў сённяшняй пілігрымцы нашай сучаснасці».