Skip to main content

Навагодняе віншаванне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

1 студзеня
  • 31 снежня, 2024
  • Тэкст: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, фота ілюстрацыйнае

Умілаваныя браты і сёстры, ад усяго сэрца віншую вас з надыходзячым Новым 2025 годам!

Напярэдадні навагоддзя, паводле традыцыі, у нашых касцёлах праводзіцца асаблівая малітва падзякі, падчас якой мы дзякуем Богу за ўсё, што атрымалі ў адыходзячым 2024 годзе, а таксама просім Божага благаслаўлення на Новы 2025 год.

Менавіта пачуццё падзякі робіць жыццё чалавека лёгкім і радасным. Чалавек, які ўмее дзякаваць, цешыцца кожнаму імгненню, якое дае яму Творца. Дзякуючы міласці Божай, мы пражылі яшчэ адзін год нашай зямной пілігрымкі.

Мае дарагія. Знаходзячыся на парозе надыходзячага года, разгледзім уважліва сваё жыццё. Паспрабуем пакінуць у старым годзе злосць, нянавісць, зайздрасць і іншыя грахоўныя схільнасці, калі такія былі. І наадварот, паспрабуем набыць і памножыць у новым годзе любоў, надзею, веру і адпаведныя ім дабрадзейнасці.

Ад усяго сэрца віншую вас з Новым 2025 годам! Жадаю вам Божай міласці і дапамогі, радасці і дабрабыту!

Няхай кожная раніца надыходзячага 2025 года азараецца святлом Нябеснай прыгажосці, дзень – усмешкамі блізкіх і дарагіх вашаму сэрцу людзей, а вечар – чысцінёй намераў!

Міру і згоды! Божа, благаславі нас у Новым 2025 годзе!

Са шчырымі пажаданнямі
Ваш брат Юзаф