Малітва падзякі за ўраджай з удзелам Мітрапаліта Станеўскага адбылася ў Крычаве
- 6 кастрычніка, 2025
- Тэкст і фота: кс. кан. Юрый Ясевіч // Catholicminsk.by
4 кастрычніка ў касцёле Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве (Магілёўскі дэканат) у рамках свята Магілёўскай вобласці «Дажынкі-2025», якое аб’ядноўвае працоўныя дасягненні аграрыяў, адбылася малітва падзякі за паспяховы збор ураджаю.
Святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
На пачатку Эўхарыстыі іерарха прывітаў пробашч парафіі ксёндз канонік Андрэй Далянскі.

У сваёй гаміліі арцыпастыр падкрэсліў:
«Сённяшні дзень — гэта вялікая падзея. Падзея ў вашым горадзе, а таксама ў вобласці. I, думаю, у кожнага з нас ёсць за што дзякаваць.

Мы дзякуем хлебаробам, але таксама дзякуем адзін аднаму — за павагу, за спакой, за добразычлівасць. I набліжаючыся да алтара Езуса Хрыста, мы будзем узнімаць Пану Богу гэты кавалак хлеба — белую гостыю — у падзяку за тое, што Ён пра нас клапоціцца, што дае свайго Сына, каб мы не стаміліся ў дарозе».





