ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: У парафіях Мар’іна Горка і Рудзенск працягваецца традыцыя аднаўлення надмагільных помнікаў
- 12 красавіка, 2025
- Тэкст: Наталля Хмялеўская, фота: Анджэй Маркевіч // Catholicminsk.by
Догляд за магілай блізкага чалавека — гэта праява павагі і памяці. А калі помніку 150 ці нават болей гадоў, і пра яго няма каму задбаць? Сцерці з твару зямлі? Забыцца? А, між іншым, гэта у нейкім сэнсе наша гісторыя.
Таму праца па аднаўленні помнікаў і ўпарадкаванні могілак стала для вернікаў парафій у Мар’інай Горцы і Рудзенску (Барысаўскі дэканат) ужо традыцыйнымі.
Вось і ў дзень агульнадзяржаўнага суботніка, які ў бягучым годзе прыпаў на 12 красавіка, парафіяне старанна працавалі на могілках вёскі Грэбень і Суцін.

Акцыя праводзіцца ўжо на працягу трох гадоў. За гэты час было адноўлена і ўпарадкавана больш за дваццаць старажытных помнікаў у вёсках Суцін (Серафінава Гара), Грэбень і Свіслач (Дукорскія могілкі) Пухавіцкага раёна. Ужо зроблена шмат працы, бо некаторыя помнікі трэба было не толькі вычысціць ад бруду, але і літаральна даставаць з зямлі, мыць, аднаўляць надпісы і нанова ўсталёўваць.

Шмат працы на могілках, аднак, яшчэ наперадзе…
Мы ўпэўненыя, што і далей будуць у нашых парафіях сапраўдныя мужчыны, гатовыя да ахвярнай працы.




