Skip to main content

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Асаблівы адпуст у рудзенскай парафіі

29 чэрвеня
  • 1 ліпеня, 2025
  • Тэкст і фота: Іна Догіль // Catholicminsk.by

29 чэрвеня ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску (Барысаўскі дэканат) адбылася адпустовая святая Iмша і супольнае святкаванне і парафіяльны фэст.

Пасля Iмшы i чэрвеньскага набажэнства прайшла эўхарыстычная працэсiя вакол святынi. Вернiкi i госцi парафii з радасным настроем крочылi за Эўхарыстычным Езусам, спяваючы рэлiгiйныя песнi i ўсхваляючы Пана Бога.

Асаблiва дружна яны спявалi песню, напiсаную парафiянкай Iрынай Зiмневай, у якой дзякавалi Богу за магчымасць наведваць такi утульны i светлы касцёл, якi быў пабудаваны не так даўно.

Пасля эўхарыстычнай працэсii распачалася забаўляльная частка фэсту. Дзецi i дарослыя з задавальненнем каталiся на конях, частавалiся смачнымi булачкамi, жартавалi i радавалiся добраму надвор’ю.

Асаблiва захапляльнымi былi паездкi на адкрытым джыпе, якiм упэўнена кiраваў сам пробашч парафii.

Пасля заканчэння фэсту усе дзякавалi Пану Богу за гэты цудоўны сонечны дзень, за нашага нястомнага пробашча i за дружную парафiю!

Мы шчыра молімся, каб Пан Бог i далей дапамагаў нам праз апекуноў нашага касцёла — святых апосталаў Пятра і Паўла.