Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў у Гудагай на духоўныя рэкалекцыі
з 14 па 16 жніўня
- 5 жніўня, 2026
- Фота: а. Аркадзь Куляха OCD // Catholicminsk.by.by
З 14 па 16 жніўня ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) браты кармэліты босыя арганізуюць духоўныя сустрэчы з юнакамі, зацікаўленымі кармэліцкім ордэнам.
Кармэліты босыя чакаюць асабліва тых, кто адчувае патрэбу духоўна адпачыць і больш наблізіцца да кармэліцкай духоўнасці.
У гудагайскім Кармелі пануе атмасфера цішыні і супакою, што дазваляе кожнаму ўдзельніку духоўнай сустрэчы прыслухацца да сябе і распазнаць свой жыццёвы шлях. Акрамя таго, юнакі ўбачаць, чым жыве ордэн, які налічвае ўжо не адно стагоддзе.
Падобныя сустрэчы накіраваны на духоўнае ўзбагачэнне і знаёмства з манаскім пакліканнем.
- Пачатак сустрэчы — 14 жніўня ў 17.00.
- Заканчэнне — 16 жніўня ў 14.00.
Кантакты і падрабязная інфармацыя:
- +375 (33) 913-93-11 — а. Ігнат Падарэцкі OCD
- +375 (33) 606-44-30 — а. Аркадзь Куляха OCD
Арганізатары просяць загадзя паведаміць пра ўдзел па тэлефоне або праз сацыяльныя сеткі: