Skip to main content

Канонікі катэдральнага капітула Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі супольна памаліліся ў дзень свайго нябеснага заступніка

30 верасня
  • 2 кастрычніка, 2024
  • Тэкст: кс. кан. Кірыл Бардонаў, фота: Максім Ахінько

30 верасня, у панядзелак, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску канонікі катэдральнага капітула Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі супольна цэлебравалі святую Імшу.

Гэтая дата была выбрана невыпадкова, бо ў папярэдні дзень, 29 верасня, які сёлета прыпаў на нядзелю, у Касцёле адзначаецца ўспамін святога Міхала Арханёла, які быў выбраны апекуном катэдральнага капітула.

Святую Імшу ўзначаліў ксёндз канонік Антоні Клімантовіч, дэкан капітула, які цэлебраваў Эўхарыстыю ў інтэнцыі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, сённяшняга Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, і яго папярэдніка на мітрапалітальнай сталіцы – арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Казанне пра святога Міхала прамовіў ксёндз канонік Алег Мурзіч. Святар наблізіў значэнне культу Міхала Арханёла як прыкладу выканання волі Божай.