Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала тэксты на закрыццё Юбілейнага года 2025
- 25 лістапада, 2025
- Паводле Catholic.by
28 снежня 2025 года ў Свята Святой Сям’і ў мінскім катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ў магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама ў катэдральных касцёлах іншых беларускіх каталіцкіх дыяцэзій падчас Эўхарыстыі адбудзецца абрад урачыстага закрыцця Юбілейнага года. Катэдральны і конкатэдральны касцёлы стануць адзінымі месцамі сярод святыняў Беларусі, дзе будуць праведзеныя цэлебрацыйныя мерапрыемствы з узнясеннем падзякі Пану Богу за пражыты Юбілейны год і ўдзяленнем урачыстага благаслаўлення вернікам.
Да гэтай падзеі, якая завяршыць надзвычайны час атрымання ласкаў у мясцовым Касцёле, Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі падрыхтавала адпаведныя для цэлебрацыі тэксты.
Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе, што да гэтай падзеі, якая завяршыць надзвычайны час атрымання ласкаў у мясцовым Касцёле, Камісія падрыхтавала адпаведныя для цэлебрацыі тэксты.
Тэксты можна спампаваць па наступных спасылках: