Дзеці з Місіі Добрага Самараніна павіншавалі Мітрапаліта з днём імянінаў
19 сакавіка
- 19 сакавіка, 2025
- Паводле Samaranin.by

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, завітаў у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, каб раздзяліць радасць сваіх імянінаў з дзяцьмі.

Малодшыя наведвальнікі Місіі Добрага Самараніна павіншавалі Мітрапаліта спевам, падарылі яму паштоўку, зробленую сваімі рукамі, а таксама за адным сталом з арцыбіскупам адведалі салодкі пачастунак.

Святы Юзаф быў цесляром і святочны торт у гэтым годзе выглядаў адпаведна.
