Skip to main content

Вучыўся ў Маскве, Варшаве і Венецыі, грае на аргане. Хто ён, новы пробашч катэдры ў Мінску?

У адпаведнасці з дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ад 4 ліпеня 2023 года, пробашчам парафіі катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску быў прызначаны ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, які змяніў на гэтай пасадзе шматгадовага катэдральнага душпастыра ксяндза каноніка Антонія Клімантовіча.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі ўвёў на пасаду новага пробашча мінскай катэдральнай парафіі ксяндза каноніка Дзмітрыя Пухальскага

У нядзелю 23 ліпеня ў катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылося ўрачыстае ўвядзенне на пасаду пробашча архікатэдральнай парафіі ксяндза каноніка Дзмітрыя Пухальскага.

Continue reading

Кармэліты босыя ў Мядзелі адзначылі патранальную ўрачыстасць ордэна і парафіяльны адпуст

15–16 ліпеня ў Мядзелі аддзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль — галоўнай Апякункі айцоў кармэлітаў босых і мясцовай парафіі, у якой манахі ордэна здаўна нясуць служэнне.

Continue reading

У Касцёле на Беларусі абвешчаны Год падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Сэрцу Езуса. Як гэта будзе адбывацца?

Па распараджэнні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будзе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі.

Continue reading

Новапрызначаны кардынал Гуджэроцці пра сваю намінацыю і нядаўні візіт у Беларусь

Праз тыдзень пасля візіту ў Беларусь у якасці Спецыяльнага пасланніка Папы Францішка на ўрачыстасцях у гонар 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў менаваны кардыналам.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч з біскупам Яшэўскім наведалі Стоўбцы, дзе сёлета адзначаюць 400-годдзе з часу заснавання парафіі

У нядзелю 18 чэрвеня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч разам з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB наведалі парафію святога Казіміра ў Стоўбцах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе сёлета мясцовая парафіяльная супольнасць святкуе два юбілеі і дзве круглыя гадавіны.

Continue reading

У Фашчаўцы на Магілёўшчыне падчас парафіяльнага адпусту біскуп Яшэўскі ўнёс у капліцу рэліквіі святога Андрэя Баболі

У сераду 31 мая Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна, дзе ўзначаліў адпустовую ўрачыстасць.

Continue reading