Skip to main content

Благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год адбудзецца ў мінскай архікатэдры

25 верасня
  • 14 верасня, 2026
  • Catholicminsk.by

25 верасня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбудзецца благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год.

Першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча моладзі пройдзе пад назвай «Пакінуў дзевяноста дзевяць, каб знайсці адну» (пар Лк 15, 4).

Сустрэча распачнецца ў 18.30 святой Імшой, падчас якой адбудзецца благаслаўленне студэнтаў і іх заліковак.

Працягам стане інтэграцыйная праграма для моладзі.

Падчас сустрэчы будзе магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных супольнасцяў Мінска, даведацца пра тое, чым займаецца і цікавіцца каталіцкая моладзь.

  • Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16-і гадоў.
  • Адрас: архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая»).
  • З пытаннямі звяртацца па тэлефону: +375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі