Благаслаўленне студэнтаў і інтэрактыўная сустрэча прайшлі ў Мінску
- 1 кастрычніка, 2025
- Тэкст: Анастасія Кухальская / Фота: Елізавета Бубенько // Catholicminsk.by

25 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша з благаслаўленнем студэнтаў на новы навучальны год, а таксама насычаная праграма. Арганізатарам мерапрыемства выступіла душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Міхаіл Радзевіч SDB, які служыць вікарыем у парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Паслы Імшы моладзь чакала інтэрактыўная сустрэча пад назвай «Пяць хлябоў і дзве рыбіны». Яна абапіралася на словы Евангелля:
(Мк 6, 41-42).
На сустрэчы першакурснікі вышэйшых навучальных устаноў сталіцы змаглі пазнаёміцца з каталіцкімі супольнасцямі Мінска дзякуючы карце з QR-кодамі і выступленням розных моладзевых згуртаванняў. Пошук сваёй супольнасці адбываўся незвычайным чынам: неабходна было на вудачку «лавіць» першакурснікаў. Была магчымасць знайсці хрысціянскую кампанію і ў маладых людзей, якія не маюць супольнасці.

Частка сустрэчы адбывалася ва ўнутраным дворыку архікатэдры. Там можна было паслухаць цудоўныя спевы ў выкананні моладзі са Смалявічаў і брата Вадзіма Войціка OFMCap, пафатаграфавацца ў фотазоне, сагрэцца смачным супам і гарачай гарбатай з пачастункамі.































