Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе Папу Льва XIV з 70-годдзем
- 14 верасня, 2025
- Catholicminsk.by
14 верасня Папа Леў XIV адзначае сваё 70-годдзе. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе Святога Айца з юбілеем.
Мінск, 14 верасня 2025 г.
Яго Святасці
Папе Льву XIV
Ватыкан
Ваша Святасць, Святы Ойча!
З нагоды Вашага дня нараджэння маю гонар перадаць Вам ад сябе і ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а таксама ад усёй супольнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне сардэчныя прывітанні і найлепшыя пажаданні.
Мы молімся да Бога, нашага Нябеснага Айца, каб Ён шчодра благаславіў Вас і Вашую дзейнасць, адарыў Вас добрым здароўем і памножыў Вашыя сілы, каб Хрыстовы Касцёл пад Вашым кіраўніцтвам мог упэўнена крочыць у пілігрымцы надзеі.
З днём нараджэння!
✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
✠ Біскуп Юрый Касабуцкі
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі