Англамоўныя вернікі наведалі парафіі ў Вілейцы і Маладзечне
- 9 чэрвеня, 2026
- Тэкст: кс. кан. Кірыл Бардонаў / Фота: з архіва душпастырства англамоўных // Catholicminsk.by
У суботу 6 чэрвеня вернікі з англамоўнага душпастырства пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) у Мінску наведалі парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы і парафію святога Казіміра ў Маладзечне.
Па традыцыі, якая склалася за апошнія гады, вернікі з англамоўнага душпастырства ў Мінску напачатку чэрвеня наведваюць касцёлы і знакавыя мясцовасці непадалёк ад сталіцы.
Разам са сваім душпастырам ксяндзом канонікам Кірылам Бардонавым ангаломўныя вернікі наведалі касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, дзе падчас Імшы асаблівым чынам маліліся за студэнтаў, якія цяпер здаюць экзамены і якія складаюць большасць душпастырства англамоўных вернікаў. Затым названыя вернікі накіраваліся да парафіі святога Казіміра ў Маладзечне. Там у касцёле святога Піо брат Андрэй Жылевіч OFMCap, настаяцель мясцовай манаскай супольнасці, распавёў пра ход буданіўцтва мясцовага касцёла і пра асаблівасці францішканскай духоўнасці.
Святую Імшу на англійскай мове па суботах у 17.00 пры касцёле Найсвяцешай Тройцы (святога Роха) у Мінску па чарзе цэлебруюць мансеньёр Кшыштаф Сэрока, сакратар апостальскай нунцыятуры, ксёндз канонік Кірыл Бардонаў, айцец Юрый Находка OCD, ксёндз Андрэй Лысы TChr і ксёндз Аўгуст Калясінскі.

