Адышоў у вечнасць Леанід Новікаў, муж дырэктара выдавецтва Pro Christo Аліны Новікавай (+праграма пахавання)
- 16 верасня, 2026
- Catholicminsk.by
16 верасня стала вядома пра адыход у вечнасць ва ўзросце 77 гадоў Леаніда Новікава, мужа заснавальніцы і дырэктара выдавецтва «Pro Christo» Аліны Новікавай. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі скіраваў жонцы спачылага і ўсім яе блізкім словы спачування.
Пахавальная Імша за спачылага Леаніда пройдзе ў пятніцу 18 верасня ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа (на Кальварыйскіх могілках) у Мінску.
Затым труна з целам спачылага будзе перавезена на мясцовыя могілкі ў Бешанковічы (Віцебская дыяцэзія, Лепельскі дэканат), дзе каля 13.30 адбудзецца абрад пахавання.
Рэдакцыя catholicminsk.by выражае Паважанай Калезе, спадарыні Аліне Новікавай, і ўсім яе блізкім словы спачування і падтрымкі ў цяжкую хвіліну жыцця і запэўнівае аб малітоўнай памяці пра спачылага Леаніда перад Богам.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…