Skip to main content

Ад гісторыі святыняў да арганнай музыкі: у Стоўбцах запрашаюць на культурную сустрэчу 

28 лістапада 2026 года
  • 28 лістапада, 2026
  • Фотп: згенерыравана нейрасеткай // Catholicminsk.by

Кожны касцёл захоўвае сваю гісторыю, а арганная музыка здольная перадаць тое, што часам цяжка выказаць словамі. 28 лістапада ў Стоўбцах гэтыя два вымярэнні сустрэнуцца ў адной праграме, на якую запрашаюць усіх ахвотных. 

28 лістапада, у суботу, у касцёле святога Казіміра ў Стоўбцах адбудуцца прэзентацыя кнігі «Каталіцкія святыні. Стаўбцоўскі дэканат» і канцэрт арганнай музыкі. 

Першая частка сустрэчы распачнецца ў 15.30. Удзельнікі  пазнаёмяцца з выданнем, прысвечаным каталіцкім святыням Стаўбцоўскага дэканату. Кніга запрашае адкрыць для сябе гісторыю мясцовых касцёлаў і  духоўную спадчыную рэгіёна. 

У 16.00 прагучыць канцэрт арганнай музыкі. Яго выканаўцам стане Уладзімір Васільевіч Неўдах — дацэнт кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканаўчага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства. 

Арганная музыка ў прасторы касцёла — гэта асаблівы досвед слухання, які дазваляе па-новаму адчуць прыгажосць сакральнай музычнай спадчыны.
 

Праграма мерапрыемства: 

  • 15.30 — прэзентацыя кнігі «Каталіцкія святыні. Стаўбцоўскі дэканат»; 
  • 16.00 — канцэрт арганнай музыкі. Выканаўца — Уладзімір Васільевіч Нейдах. 

Месца мерапрыемства

Касцёл святога Казіміра, г. Стоўбцы. 

Дата мерапрыемства

28 лістапада, субота. 

Запрашаем далучыцца да сустрэчы, адкрыць для сябе гісторыю каталіцкіх святыняў Стаўбцоўшчыны і атрымаць асалоду ад арганнай музыкі!