Skip to main content

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе з 50-годдзем ксяндза Валянціна Станкевіча

10 верасня
  • 10 верасня, 2025
  • Фота: Grodnensis.by // Catholicminsk.by

Глыбокапаважаны ксёндз Валянцін!

Дазвольце ў сённяшні дзень звярнуцца да Вас словам «Юбіляр», бо сёння Вы дзякуеце Богу і бацькам за 50-годдзе дару жыцця.

З Божага Провіду і любові Вашых бацькоў Вы нарадзіліся 10 верасня 1975 года.

Вашае сталенне ў веры адбывалася пад айцоўскім вокам добра вядомага ў Касцёле на Беларусі святара — ксяндза прэлата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага. Менавіта пры ім Вы пачулі заклік Пана: «Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей» (Мц 4, 19).

Спачатку семінарыйнае фармаванне сэрца ў Гродне, затым душпастырскае служэнне на розных адказных пасадах Віцебскай дыяцэзіі. Цяпер Вы нясеце служэнне Богу і людзям у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Шаноўны ксёндз Валянцін, віншуем Вас з 50-гадовым юбілеем. Жадаем Вам Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай Будслаўскай, а таксама заступніцтва святога Вялянціна — Вашага нябеснага апекуна.

«Няхай благаслаўляе цябе Пан і аберагае цябе! Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць цябе ласкай. Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе мірам» (пар. Ліч 6, 22–27) на многія і святыя гады. Plurimos annos!

Ад імя біскупаў, духавенства і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

 Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі