Арцыбіскуп Станеўскі прыняў удзел ва ўскладанні кветак да помнікаў ахвярам Хатыні
- 24 сакавіка, 2025
- Тэкст: Аляксандр Клімавец / Mlyn.by, фота: Borisoveparhia.by

22 сакавіка, 82 гады таму, фашысты і іх памагатыя сцерлі з зямлі невялікую мірную вёску Хатынь. У агні загінула 149 чалавек, з якіх 75 — дзеці. Сёння ўсё цывілізаванае грамадства смуткуе разам з Хатынню.
Паводле інфармацыі выдання «Мінская праўда», у гэты сакавіцкі дзень да падножжа манумента «Непакораны чалавек», а таксама Вечнага агню і мемарыяла «Могілкі вёсак» ляглі кветкі ад прадстаўнікоў міністэрстваў, сілавых структур, дзяржаўных камітэтаў, школьнікаў, студэнтаў, гасцей краіны і неабыякавых грамадзян, якія імкнуцца захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.
Адным з першых даніну памяці ахвярам Хатынскай трагедыі аддаў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі асноўных рэлігій і канфесій Беларусі. Ад імя католікаў нашай краіны памяць ахвяраў Хатыні ўшанавалі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, а таксама яго сакратар, ксёндз канонік Юрый Ясевіч.



