Skip to main content

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прызначыў ксяндза прэлата Уладзіслава Завальнюка дэлегатам пастулатара дыяцэзіяльнага этапу беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, фундатара мінскага Чырвонага касцёла

23 ліпеня
  • 5 жніўня, 2024
  • Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Мінск, 23 ліпеня 2024 г.                                              Шаноўны ксёндз прэлат                                                                                        Уладзіслаў Завальнюк

Д Э К Р Э Т

         З мэтай узнаўлення і курацыі дыяцэзіяльнага этапу беатыфікацыйнага працэсу Эдварда Вайніловіча, гэтым дэкрэтам з 1 жніўня 2024 года

прызначаю
паважанага ксяндза прэлата
УЛАДЗІСЛАВА ЗАВАЛЬНЮКА

         дэлегатам пастулатара беатыфікацыйнага працэсу ў Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.
         Тым самым прадстаўляю шаноўнаму Ксяндзу прэлату паўнамоцтвы, звязаныя са зборам матэрыялу для беатыфікацыйнага працэсу, знаходжання і праслухоўвання сведкаў паводле працэдур, прадпісаных у праве Касцёла, а таксама іншыя паўнамоцтвы, неабходныя для ажыццяўлення дыяцэзіяльнай стадыі працэса, прадугледжаныя правам Касцёла.

         З пастырскім благаслаўленнем

                                                                                     ✠ Арцыбіскуп Іосіф Станеўскі
                                                                                     Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі