Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў Прэзідэнта Лукашэнку з 70-годдзем

30 жніўня
  • 30 жніўня, 2024
  • Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, святароў, кансэкраваных асобаў, семінарыстаў і народа Божага Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне маю гонар выказаць самыя сардэчныя віншаванні з Вашым 70-годдзем.

Ад усёй душы віншую Вас з днём нараджэння, які азначае сабой пачатак новага года ў Вашым жыцці.

Няхай дапамога Усявышняга ўмацуе Вас у здзяйсненні добрых спраў на карысць нашага народа, на карысць дарагой Радзімы Рэспублікі Беларусь.

Няхай Усемагутны Бог захавае Вас у здароўі, міры і спакоі на доўгія і благаслаўлёныя гады.

Разам з вернікамі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі мы давяраем усё Вашае жыццё і служэнне Маці Божай Будслаўскай, Апякунцы Беларусі, Вашаму нябеснаму заступніку святому Аляксандру на доўгія гады!

З павагай і малітвамі,

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 30 жніўня 2024 г.