Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі — новы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

7 мая
  • 7 мая, 2024
  • Тэкст: Catholic.by, фота: кс.-кан. Францішак Рудзь

На 91-м пазачарговым Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 7 мая ў Мінску, новым Старшынёй беларускага епіскапату быў абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Ніжэй прыводзім тэкст паведамлення па выніках Пленарнага пасяджэння ККББ.

ПАВЕДАМЛЕННЕ
з 91-а пазачарговага Пленарнага пасяджэння
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

7 мая 2024 года ў Мінску прайшло 91-е пазачарговае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Падчас пасяджэння, згодна са Статутам ККББ, у сувязі з завяршэннем тэрміну паўнамоцтваў, былі праведзены выбары на наступныя пасады:

Старшыня ККББ — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі;

Віцэ-старшыня — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;

Генеральны сакратар — біскуп Юрый Касабуцкі.

На пасяджэння былі разгледжаны таксама іншыя бягучыя пытанні з жыцця Касцёла ў Беларусі.

Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

Мінск, 7 мая 2024 г.

✠ Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ

Кс. канонік Юрый Санько
Сакратар