Арцыбіскуп Кандрусевіч віншуе арцыбіскупа Станеўскага з Імянінамі
- 19 сакавіка, 2025
- Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч // Catholicminsk.by

Фота: Catholic.by
Глыбокапаважаны Уладыка Юзаф!
Сёння Ты адзначаеш свае Імяніны. Твае бацькі ў часы ваяўнічага атэізму пад натхненнем Духа Святога выбралі святога Юзафа Тваім нябесным апекуном.
Божы Провід паставіў Цябе на чале беларускага Касцёла ў складаны час яго гісторыі, калі трэба прымаць вельмі адказныя рашэнні, ад якіх будзе залежаць яго будучыня.
Няхай святы Юзаф дапамагае Табе ў гэтым і выпрошвае ў Бога патрэбныя дары і ласкі прымаць іх згодна з яго воляй, падобна так, як гэта ўчыніў Твой святы апякун.
Паводле слоў святога Аўгустына, якія cупадаюць з прыкладам святога Юзафа, дзейнічай так, быццам усё залежыць ад цябе, але ў той сам час давярай Богу так, быццам усё залежыць ад Яго, каб Тваё служэнне было Gaudium et spes – “Радасцю і надзеяй” Касцёла ў Беларусі.
✠ Тадэвуш Кандрусевіч
Арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі
_______________________________________________________________________________________________________________
Рэдакцыя старонкі Catholicminsk.by далучаецца да віншаванняў іерарха і жадае Дастойнаму Імянінніку шмат Божых ласк праз заступніцтва святога Юзафа, моцнага здароўя і плённага служэння Касцёлу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі.