Ад гісторыі святыняў да арганнай музыкі: у Стоўбцах запрашаюць на культурную сустрэчу
- 28 лістапада, 2026
- Фотп: згенерыравана нейрасеткай // Catholicminsk.by
Кожны касцёл захоўвае сваю гісторыю, а арганная музыка здольная перадаць тое, што часам цяжка выказаць словамі. 28 лістапада ў Стоўбцах гэтыя два вымярэнні сустрэнуцца ў адной праграме, на якую запрашаюць усіх ахвотных.
28 лістапада, у суботу, у касцёле святога Казіміра ў Стоўбцах адбудуцца прэзентацыя кнігі «Каталіцкія святыні. Стаўбцоўскі дэканат» і канцэрт арганнай музыкі.
Першая частка сустрэчы распачнецца ў 15.30. Удзельнікі пазнаёмяцца з выданнем, прысвечаным каталіцкім святыням Стаўбцоўскага дэканату. Кніга запрашае адкрыць для сябе гісторыю мясцовых касцёлаў і духоўную спадчыную рэгіёна.
У 16.00 прагучыць канцэрт арганнай музыкі. Яго выканаўцам стане Уладзімір Васільевіч Неўдах — дацэнт кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканаўчага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства.
Праграма мерапрыемства:
- 15.30 — прэзентацыя кнігі «Каталіцкія святыні. Стаўбцоўскі дэканат»;
- 16.00 — канцэрт арганнай музыкі. Выканаўца — Уладзімір Васільевіч Нейдах.
Месца мерапрыемства
Касцёл святога Казіміра, г. Стоўбцы.
Дата мерапрыемства
28 лістапада, субота.
Запрашаем далучыцца да сустрэчы, адкрыць для сябе гісторыю каталіцкіх святыняў Стаўбцоўшчыны і атрымаць асалоду ад арганнай музыкі!