Skip to main content

У Мінску пройдзе сустрэча ў дамініканак для студэнтак і працуючых дзяўчын

7 лістапада
  • 16 кастрычніка, 2026
  • Фота: @daminikanki_by // Catholicminsk.by

Сёстры дамініканкі запрашаюць студэнтак і працуючую моладзь ва ўзросце 16–30 гадоў на Біблійную сустрэчу ў Мінску.

У суботу, 7 лістапада, у Мінску адбудзецца Біблійная сустрэча для студэнтак і працуючай моладзі, якую арганізуюць сёстры дамініканкі. Гэта магчымасць прысвяціць час Божаму слову і паразважаць над Бібліяй у супольнасці.

Для ўдзелу неабходна запісацца да 5 лістапада.
 

Месца правядзення

Мінск, вул. Качынская, 5.

Пачатак — у 9.00, заканчэнне — у 18.30.

Па дадатковую інфармацыю і для запісу звяртацца па тэлефонах:

+375 (2) 522 47 89 — сястра Віталіна

+375 (29) 851 92 46 — сястра Юлія