У Міждыяцэзіяльнай семінарыі ўвосень пройдуць рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання
З 6 па 8 лістапада
- 13 кастрычніка, 2026
- Фота: grodnensis.by // Catholicminsk.by
З 6 па 8 лістапада ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання.
Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14 гадоў, асабліва міністранты.
Падчас рэкалекцый удзельнікі будуць разважаць над фрагментам з Кнігі Псальмаў: «Дай спазнаць Твае дарогі, Пане, і навучы мяне сцежкам Тваім» (Пс 25, 4).
Колькасць удзельнiкаў абмежаваная, таму арганізатары просяць паведаміць аб сваім удзеле загадзя. Абавязковы папярэднi запiс.
Адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны 1А.
Нумар тэлефона для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375 (33) 342 49 74 — кс. Андрэй
