«Дух Святы зыходзіць на канфірмантаў і адорвае іх сям’ю дарамі»: арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў Трабах
- 21 верасня, 2026
- Фота: Наталля Нячаева // Catholicminsk.by
У парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах (Іўеўскі дэканат) адбылася ўрачыстасць сакрамэнту канфірмацыі з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Падчас гаміліі іерарх засяродзіўся на выкліках сучаснага секулярнага свету, крызісе сям’і і параўнаў жыццё верніка з эстафетай, у якой вера перадаецца ад пакалення да пакалення.
20 верасня арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі яе вернікам. Іерарха сустрэў пробашч парафіі ксёндз канонік Віктар Субель разам з шматлікімі парафіянамі і кандыдатамі да канфірмацыі, якіх да прыняцця сакрамэнту падрыхтавала сястра Ганна Шыпарова з Інстытуту кансэкраваных паннаў, якая служыць пры парафіі. Сустрэча была вельмі цёплай. Жыхары Трабаў шчыра радаваліся такому высокаму госцю ў сваёй святыні. Асабліва вялікі гонар для мясцовай супольнасці — прыняць сакрамэнт канфірмацыі з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які на працягу ўсяго свайго служэння нязменна клапоціцца пра духоўнае ўмацаванне вернікаў.

Сваю гамілію іерарх пачаў з напаміну аб Пяцідзесятніцы, калі на апосталаў, якія разам з Марыяй прабывалі ў Вячэрніку, зышоў Дух Святы. «Сёння гэты цуд спаслання Духа Святога пад чуйным вокам святой Багародзіцы паўтараецца ў Трабскай святыні ў сакрамэнце канфірмацыі, каб умацаваць нашу веру», — прыгадаў арцыбіскуп.
Як лічыць пастыр, звяртацца да гэтага эпізоду з Евангелля вельмі важна ў наш секулярны час. Колькасць так званых dominicantes — тых, хто рэгулярна ўдзельнічае ў нядзельнай і святочнай Імшы, — малее: «Усе мы з’яўляемся сведкамі вялікага крызісу сям’і, а між тым менавіта сям’я ёсць падмуркам грамадства».
У вялікіх парафіях, дзе да першай споведзі прыступаюць сотні дзяцей, сакрамэнт канфірмацыі прымае значна меншая колькасць кандыдатаў. «Наступае дэмаралізацыя нашага жыцця, і людзі ўсё часцей жывуць так, як быццам Бог не існуе», — канстатаваў пастыр і адначасова заўважыў, што пры гэтым мы называем сябе хрысціянамі, кажам, што пахрышчаныя, і носім крыжык. Але арцыбіскуп заклікае запытацца: ці гэтага дастаткова? Святы апостал Якуб кажа, што вера без учынкаў памерлая. «На жаль, мы не можам ганарыцца нашым хрысціянскім сведчаннем», — сцвердзіў іерарх.
У развіццё сваіх думак Тадэвуш Кандрусевіч запытаўся ў прысутных, якія рэлігійныя практыкі найважнейшыя ў нашым жыцці. Часцей за ўсё гэта благаслаўленне вербаў і велікоднай ежы. З аднаго боку, як лічыць пастыр, гэта добрая традыцыя і яе трэба практыкаваць. Але з іншага, у ёй дамінуе не духоўны змест, а культурныя звычаі і фальклор. «Таму ў гэтых рэлігійных практыках Езуса становіцца ўсё менш, у выніку чаго вера становіцца толькі фасадам без маральных і духоўных абавязацельстваў», — заўважыў арцыбіскуп. І дадаў: усё гэта — знакі адсутнасці сапраўднага хрысціянскага паклікання і яго сведчання. «Не дастаткова быць намінальнымі і штучнымі хрысціянамі. Трэба быць сапраўднымі», — нагадаў іерарх.
— падсумаваў ён.
«Сёння касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах становіцца новай Пяцідзесятніцай. Дух Святы зыходзіць на канфірмантаў і адорвае іх сям’ю дарамі. Аднак ён не дзейнічае аўтаматычна. Неабходна адкрыцца на яго, супрацоўнічаць з ім і дазволіць яму дзейнічаць у нашых сэрцах», — сказаў у працяг сваёй думкі арцыбіскуп Кандрусевіч.
«Падобнае ёсць і дзейнасцю Духа Святога», — сцвердзіў пастыр.
Гаворачы пра сучаснасць, іерарх узгадаў і смартфоны, без якіх сёння мы не можам уявіць сваё жыццё. «Але каб імі карыстацца, яны павінны быць падключаны да перадатчыка сігналу. Таксама і мы, каб маглі дзейнічаць моцаю Духа Святога, павінны падключыцца да яго. Інакш канфірмацыя стане толькі данінай традыцыі без духоўнага зместу і не прынясе духоўнай карысці», — нагадаў арцыбіскуп.

Таму іерарх запэўніў, што прыняцце сакрамэнту канфірмацыі нельга звесці толькі да традыцыі:
Напрыканцы сваёй прамовы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да апостала Паўла і параўнаў жыццё чалавека з забегам на стадыёне. «Гэта вялікая эстафета, у якой эстафетнай палачкай з’яўляецца вера, якую нам перадалі іншыя сведкі», — сказаў арцыбіскуп. Гэтая метафара выдатна паказвае значэнне сакрамэнту канфірмацыі, падчас якога чалавек пацвярджае сваю веру ў Бога і абяцае яе, як эстафетную палачку, пераказваць іншым.
Іерарх заклікаў прысутных вернікаў памятаць, што ў спаборніцтвах прайграюць не толькі тыя, хто не даходзіць да фінішу, але і тыя, хто губляе эстафетную палачку: «Таму важна захаваць веру і данесці яе да фінішу, дзе нас чакае Хрыстус. Той, хто не здрадзіць сваёй веры і вытрымае да канца, а таксама сваім сведчаннем дапамагае іншым, стане пераможцам і атрымае прыз вечнага шчасця». Іерарх запэўніў: у гэтым спаборніцтве нам дапаможа Дух Святы, якога неабходна запрашаць у нашыя сэрцы і жыць ім.
На заканчэнне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў тых, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі:
Сімвалам еднасці мясцовай парафіі з навучаннем іерарха стала ўрачыстая працэсія з дарамі. Склаўшы свае дары да алтара, парафіяне тым самым працягнулі эстафету веры, пра якую казаў іерарх. Несці ў сваім жыцці знак Духа Святога, атрыманы ў сакрамэнце, — гэта не толькі асабістая ласка для кожнага канфірманта, але і адказнасць перад усёй супольнасцю, перад тымі, хто побач, хто чакае ад нас сведчанне жывой веры.
































