Благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год адбудзецца ў мінскай архікатэдры
25 верасня
- 14 верасня, 2026
- Catholicminsk.by
25 верасня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбудзецца благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год.
Першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча моладзі пройдзе пад назвай «Пакінуў дзевяноста дзевяць, каб знайсці адну» (пар Лк 15, 4).
Сустрэча распачнецца ў 18.30 святой Імшой, падчас якой адбудзецца благаслаўленне студэнтаў і іх заліковак.
Працягам стане інтэграцыйная праграма для моладзі.
Падчас сустрэчы будзе магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных супольнасцяў Мінска, даведацца пра тое, чым займаецца і цікавіцца каталіцкая моладзь.
- Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16-і гадоў.
- Адрас: архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая»).
- З пытаннямі звяртацца па тэлефону: +375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі