Skip to main content

Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: верасень 2026 года

Верасень 2026 года
  • 1 верасня, 2026
  • Catholicminsk.by

Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на верасень бягучага года.

  • 3 верасня — успамін святога Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 5 верасня — інаўгурацыя новага 2026-2027 навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля, уручэнне заліковак студэнтам І курса (касцёл Святога Духа ў Мінску — у 10.00). Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах (Магілёўская вобласць).
  • 6 верасня — XXIII Звычайная нядзеля. 265-я гадавіна каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай папскімі каронамі (капліца ў Бялынічах — у 15.00).
  • 8 верасня — свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (урачыстасць тытулу касцёла: Барысаў, Вязынь, Заслаўе).
  • 12 верасня — успамін Найсвяцейшага Імя Марыі (урачыстасць тытулу касцёла: Мінск, Хоўхлава).
  • 13 верасня — XXIV Звычайная нядзеля. Фестываль хрысціянскай культуры ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску.
  • 14 верасня — свята Узвышэння Святога Крыжа (урачыстасць тытулу касцёла: Вілейка, Княжыцы, Мінск, Нагорнае, Узда, Чэрвень). Гадавіна (5-я) прызначэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
  • 15 верасня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай. Сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30). Распачацце рэкалекцый для святароў у Мядзелі (да 17 верасня).
  • 16 верасня — успамін святых Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
  • 18 верасня — успамін святога Станіслава Косткі, законніка.
  • 20 верасня — XXV Звычайная нядзеля. Урачыстасць тытулу касцёла (Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай): Бялынічы, Горкі.
  • 21 верасня — свята святога Мацвея, апостала і евангеліста (урачыстасць тытулу касцёла: Раўбічы). Распачацце рэкалекцый для святароў у Ляскоўцы (да 23 верасня).
  • 23 верасня — успамін святога Піо з П’етрэльчыны, прэзбітэра.
  • 27 верасня — XXVІ Звычайная нядзеля. Сустрэча апостальскага руху «Маргарытка» (Хрысціянскі сацыяльны цэнтр — у 16.00).
  • 29 верасня — свята святога Міхала Арханёла, заступніка Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла, святых Габрыэля і Рафала, арханёлаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 12.00, з удзелам Катэдральнага капітула). Урачыстасць тытулу касцёла (святога Міхала Арханёла): Акалова, Багданава, Гатава, Івянец, Мінск (капліца).
  • 30 верасня — успамін святога Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла.