Парафія ў Ракаве запрашае разам адсвяткаваць 30-годдзе дзейнасці парафіяльнага хору
23 жніўня
- 18 жніўня, 2026
- Фота: Seminarium Minsk // Catholicminsk.by
У 2026 годзе спаўняецца 30 год з моманту заснавання і першага выступу хору парафіі касцёла Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве (Валожынскі дэканат).
З нагоды гэтай юбілейнай даты ў нядзелю 23 жніўня парафіяльны хор запрашае вернікаў і ўсіх аматараў музыкі прыняць удзел у юбілейным канцэрце.
Пачатак у 10.00.
Ракаўскі парафіяльны хор будзе спяваць падчас ранішняй святой Імшы і прапануе канцэртную праграму пасля набажэнства.