Skip to main content

Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: жнівень 2026 года

  • 3 жніўня, 2026

Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на жнівень бягучага года.

  • 1 жніўня — успамін святога Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Сустрэча апостальскага руху «Маргарытка» (Нацыянальны санктуарый — у 11.00).
  • 2 жніўня — XVІІІ Звычайная нядзеля. Магчымасць атрымання поўнага адпусту за наведванне парафіяльнага касцёла ці капліцы з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай.
  • 4 жніўня — успамін святога Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра.
  • 6 жніўня — свята Перамянення Пана (урачыстасць тытулу касцёла: Сцешыцы, Негарэлае). Заканчэнне дыяцэзіяльнай акцыі «Дар сэрца для парафіі ў патрэбе». Дзень нараджэння біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.
  • 8 жніўня — успамін святога Дамініка, прэзбітэра (урачыстасць тытулу касцёла: Ракаў).
  • 9 жніўня — XIX Звычайная нядзеля.
  • 10 жніўня — свята святога Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.
  • 11 жніўня — успамін святой Клары, панны.
  • 14 жніўня — успамін святога Максіміліяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка (урачыстасць тытулу касцёла: Цеснавая).
  • 15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (урачыстасць тытулу касцёла: Будслаў, Дзераўная, Зембін, Канстанцінава, Краснае, Магілёў, Мсціслаў, Налібакі, Старыя Дарогі).
  • 16 жніўня — XX Звычайная нядзеля.
  • 18 жніўня — сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30).
  • 20 жніўня — успамін святога Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
  • 21 жніўня — успамін святога Пія X, папы.
  • 22 жніўня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Уступны экзамен на 2026-2027 навучальны год у Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля (касцёл Святога Духа ў Мінску — у 10.00).
  • 23 жніўня — XXI Звычайная нядзеля.
  • 24 жніўня — свята святога Барталамея, апостала.
  • 26 жніўня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
  • 27 жніўня — успамін святой Монікі.
  • 28 жніўня — успамін святога Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
  • 29 жніўня — успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля.
  • 30 жніўня — XXIІ Звычайная нядзеля.
  • Святарскі дзень засяроджання — у дэканатах.