У Мінску памоляцца за ахвяры землятрусу ў Венесуэле
18 ліпеня
- 10 ліпеня, 2026
- Фота: wikipedia.org // Catholicminsk.by
У суботу 18 ліпеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша аб вечным шчасці для ахвяраў жудаснага землятрусу ў Венесуэле, падчас якога загінула больш за 3500 чалавек, а пацярпела амаль 17000.
Узначаліць Эўхарыстыю Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа. Пацвердзіў сваю прысутнасць таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклін Рамірэс Араке.
Пачатак у 15.00.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы.