У мінскім Кармэлі прайшла адпустовая ўрачыстасць Божага Цела
- 9 чэрвеня, 2026
- Тэкст і фота: а. Юрый Кулай OCD // Catholicminsk.by
4 чэрвеня, калі Касцёл адзначаў урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у мінскай парафіі Божага Цела, якой апякуюцца кармэліты босыя, святкавалася адпустовая ўрачыстасць.
У пачатку літургіі ўсіх прысутных прывітаў пробашч парафіі айцец Юрый Кулай OCD. На ўрачыстасць прыбыў таксама новаабраны Рэгіянальны настаяцель кармэлітаў босых у Беларусі айцец Генрых Валэйка OCD. Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі, прамовіў гамілію і 15-і вернікам удзяліў сакрамэнт канфірмацыі дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Ён таксама перадаў гарачае хрысціянскае прывітанне ад вернікаў пінскага Касцёла вернікам сталічнай парафіі і яе гасцям.

У гаміліі іерарх разважаў пра глыбіню і важнасць эўхарыстычнай таямніцы, праз якую Езус жыве ў нас фізічна.
— падкрэсліў ён.
Кандыдатам да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі біскуп пажадаў быць заўсёды адкрытымі на Божую ласку і развіваць у сабе дары Духа Святога.

На заканчэнне ўрачыстасці біскуп Зноска благаславіў памятныя крыжыкі вернікам, якія прынялі канфірмацыю, а затым ўсклаў іх канфірмаваных. Такім чынам чарговы раз парафія Божага Цела ў Мінску адзначыла сваю тытулярную ўрачыстасць.








