Skip to main content

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ. Прыдарожныя крыжы з’явіліся ў Масловічах і Крупках

30 мая
  • 1 чэрвеня, 2026
  • Тэкст: Аляксандар Маслоўскі / Фота: Алена Маслоўская // Catholicminsk.by

30 мая  супольнасць «Мужчыны святога Юзафа» на чале з ксяндзом Генрыхам Кучынскім учыніла евангелізацыйную акцыю па ўстаноўцы прыдарожных крыжоў.

Удзельнікамі акцыі сталі «Мужчыны святога Юзафа» з парафій святога Антонія Падуанскага з Мар’інай Горкі і мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Крыжы былі выраблены ў парафіі святога Антонія Падуанскага ў Мар’інай Горцы ананімным католікам, які з’яўляецца асаблівым шанавальнікам святога Юзафа Рамесніка.

1 мая 2026 года, ва ўспамін святога Юзафа Рамесніка, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі падчас удзялення сакрамэнту канфірмацыі ў Мар’інай Горцы групе 25-і вернікаў урачыста благаславіў крыжы.

Падчас акцыі ўдзельнікі замест старых прыдарожных драўляных крыжоў устанавілі новыя — каля касцёлаў святога Юзафа ў вёсцы Масловічы (Віцебская дыяцэзія), а таксама святога Юзафа ў горадзе Крупкі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Перад тым, як ўстанавіць крыжы, ксёндз Генрых цэлебраваў святыя Імшы, падчас якіх госці маліліся супольна з мясцовымі парафіянамі.

За некалькі тыдняў да акцыі былі падрыхтаваныя і  замураваныя металiчныя падстаўкi для крыжоў, каб яны не мелі кантакту з зямлёй і служылі доўга.

Члены супольнасці «Мужчыны святога Юзафа» шчыра дзякуюць удзельнікам акцыі з Барсукоў (Віцебская дыяцэзія, Докшыцкі дэканат) і Крупак за сумесную працу і малітву!