Skip to main content

Напрыканцы верасня пройдзе Пастырскае спатканне Магілёўскага рэгіёну

30 верасня
  • 21 верасня, 2026
  • Catholicminsk.by

У сераду, 30 верасня, у магілёўскай парафіі святога Антонія (вул. Шмідта, 15) адбудзецца чарговае Пастырскае спатканне Магілёўскага рэгіёну, на якое запрашаюцца ўсе святары і кансэкраваныя асобы Магілёўшчыны.

Пачатак сустрэчы — у 11.00.

Такія сустрэчы з’яўляюцца важнай часткай пастырскага жыцця Касцёла, бо ствараюць прастору для духоўнай еднасці, абмену досведам, супольнай малітвы і планавання душпастырскай працы ў сучасных умовах.

Спатканне ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за Магілёўскі рэгіён.

Пастырскае спатканне — гэта не толькі арганізацыйная падзея, але перадусім момант духоўнага ўзмацнення, братэрскай сустрэчы і супольнай малітвы.