Адышла ў вечнасць сястра айца Віталія Чабатара CMF, які служыць у Магілёве (+інфармацыя пра пахаванне)
22 верасня
- 21 верасня, 2026
- Catholicminsk.by
Аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяльнай курыі ў Магілёўскім рэгіёне са смуткам паведамляе, што ва ўзросце 41 гадоў пасля працяглай хваробы адышла ў вечнасць Таццяна Чабатар, сястра айца Віталія Чабатара CMF, святара, які нясе служэнне ў парафіі святога Антонія ў Магілёве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Магілёўскі дэканат).
Пахавальная ўрачыстасць спачылай Таццяны Чабатар адбудзецца ў аўторак 22 верасня ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава 41).
Пачатак у 12.00.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…