У чэрвені пройдзе Агульнамінская эўхарыстычная працэсія
7 чэрвеня
- 23 мая, 2026
- Catholicminsk.by
У нядзелю 7 чэрвеня па вуліцах Мінска плануецца традыцыйная эўхарыстычная працэсія.
Яе ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах беларускай сталіцы адбудзецца пасля святой Імшы на старадаўніх могілках пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44 А), якая распачнецца ў 9.00.
Працэсія з мінскага залатагорскага касцёла вырушыць да плошчы Перамогі, затым накіруецца на Кастрычніцкую плошчу, пасля чаго завершыцца пры мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).
Па распараджэнні Мітрапаліта Станеўскага, у гэты дзень з 9.00 да 13.00 іншых святых Імшаў у касцёлах Мінска не будзе. Усе святары, манаскія асобы і вернікі Мінскага рэгіёна шчыра запрашаюцца да ўдзелу ў гэтай штогадовай рэлігійнай падзеі ў Мінску.