Салезіяне Беларусі запрашаюць да супольнага святкавання юбілею парафіі ў Бараўлянах
- 21 мая, 2026
- Фота з адкрытых крыніц // Catholicminsk.by
У 2026 годзе парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (дэканат Мінск-Усход) адзначае сваё 25-годдзе. З гэтай нагоды Салезіяне ксяндза Боско ў Беларусі запрашаюць супольна адсвяткаваць гэтую важную для мясцовага Касцёла падзею.
«З радасцю і ўдзячнасцю Пану Богу запрашаем Вас прыняць удзел у юбілейнай урачыстасці з нагоды 25-годдзя заснавання парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, якая адбудзецца ў нядзелю 24 мая 2026 года», — падаюць арганізатары ўрачыстасці.
Гэтае свята, паводле іх спадзяванняў, стане асаблівым момантам супольнай малітвы, удзячнасці і радасці за ўсе ласкі, якімі Бог адорваў парафіяльную сям’ю на працягу гэтых гадоў.
— тлумачаць яны.
Цэнтральнай падзеяй святкавання стане ўрачыстая святая Імша ў 11.00, якую ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
У праграме таксама прадугледжаны:
- абрад асвячэння новага аргана,
- асвячэнне новай арт-прасторы для працы з сем’ямі,
- забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых,
- моманты ўдзячнасці ўсім, хто на працягу 25 гадоў будаваў і падтрымліваў парафію,
- пачастунак для ўсіх.
— такое пажаданне адносна ўрачыстасці выказалі беларускія салезіяне.
Арганізатары сардэчна запрашаюць усіх ахвотных да супольнага святкавання гэтага асаблівага дня.
Адрас: Парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, Мінскі р-н, аг. Лясны, вул. Аляксандрава 4а.
Дата: 24 мая 2026 года.
Пачатак: 11.00.