«Не трывожыцца сэрца вашае»: у Магілёве моладзь умацавалася Духам Святым
- 4 мая, 2026
- Тэкст: Алена Іванова / Фота: Рыта Ляховіч // Catholicminsk.by
3 мая, у 5-ю Велікодную нядзелю, у конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася ўрачыстасць удзялення сакрамэнту канфірмацыі. Гэты сакрамэнт прыняла група вернікаў, якія на працягу года рыхтаваліся да гэтага важнага этапу хрысціянскага жыцця.
Святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі. Разам з ім канцэлебраваў пробашч катэдры ксёндз Уладзімір Русак. Падрыхтоўкай кандыдатаў займалася сястра Уладзіміра Лявоцкая MSF, місіянерка Святой Сям’і.

У гаміліі біскуп Аляксандр звярнуў увагу на словы Езуса з Евангелля паводле Яна: «Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце» (Ян 14, 1). Іерарх адзначыў, што гэтыя словы асабліва актуальныя для сучаснага чалавека, які часта жыве ў трывогах і няпэўнасці. Езус не абяцае, што праблемы знікнуць, але абяцае сваю прысутнасць і вернасць: «У доме Айца Майго шмат святліц… Я іду падрыхтаваць месца для вас» (Ян 14, 2).
«Гэтае слова асабліва важнае для тых, хто сёння прымае канфірмацыю, — падкрэсліў біскуп. —
Разважаючы над пытаннем апостала Тамаша: «Пане, не ведаем, куды ідзеш. Як жа можам ведаць дарогу?» (Ян 14, 5), біскуп нагадаў, што адказ Езуса — гэта сэрца хрысціянскай веры: «Я — дарога і праўда, і жыццё» (Ян 14, 6).
«Езус не паказвае дарогу — Ён сам ёю з’яўляецца. Ён — праўда, якая вызваляе, і жыццё, якое не заканчваецца смерцю.
— сказаў іерарх.

У гаміліі прагучала тлумачэнне, чаму канфірмацыя з’яўляецца не проста прыгожай традыцыяй, але апостальскай практыкай.
У Дзеях Апосталаў апісваецца, як апосталы ўскладалі рукі на ахрышчаных, і тыя атрымлівалі Духа Святога (Дз 8, 14–17). Падобная сцэна паўтараецца ў Дз 19, дзе святы Павел ускладае рукі на вернікаў, і «яны атрымалі Духа Святога» (Дз 19, 5–6). «Гэта сведчыць, што хрост і прыняцце Святога Духа — два асобныя, хоць і звязаныя дзеянні. На Усходзе гэта называецца мірапамазаннем, у нас — канфірмацыяй. Гэта практыка, якая існуе з часоў апосталаў», — адзначыў пастыр.

Ён патлумачыў, што ў хросце чалавек становіцца дзіцем Божым, а ў канфірмацыі — «Божым воінам», гатовым абараняць веру і сведчыць пра Хрыста. «Ад дзіцяці не чакаюць, што яно будзе абараняць дом. Але ад дарослага — чакаюць. Канфірмаваны хрысціянін — гэта той, хто стаіць за Хрыста, нават калі гэта непапулярна», — падкрэсліў іерарх.
«Гэта не проста чалавечая сіла. Гэта сіла Святога Духа», — адзначыў іерарх.

У завяршэнні біскуп выкарыстаў яркі і запамінальны вобраз двух пілотаў у кабіне самалёта. Першы пілот — гэта чалавечы розум, высілкі, пошук Бога. Другі пілот — гэта Дух Святы.
«Калі самалёт набірае вышыню, першы пілот саступае месца другому. Так і ў жыцці: мы павінны зрабіць сваю частку, але надыходзіць момант, калі трэба сказаць: “Дух Святы, вядзі мяне”. І тады наш палёт становіцца іншым», — падкрэсліў біскуп.
Ён дадаў, што знешне канфірмаваныя застануцца тымі ж, але ўнутры ўсё зменіцца:

Напрыканцы ўрачыстасці канфірмаваныя выказалі шчырую ўдзячнасць біскупу Аляксандру Яшэўскаму SDB за ўдзяленне сакраманту хрысціянскай сталасці і натхняльнае слова казання, пробашчу ксяндзу Уладзіміру Русаку і вікарыю ксяндзу Аляксандру Уласу — за пастырскую падтрымку і суправаджэнне іх групы, а таксама сястры Уладзіміры Лявоцкай — за руплівую і адданую падрыхтоўку да гэтага важнага дня.
Моладзь падкрэсліла, што менавіта праз іх малітву, клопат і прыклад веры яны адчулі сябе гатовымі прыняць дар Духа Святога і зрабіць крок у дарослае хрысціянскае жыццё.
Іерарх благаславіў канфірмаваных і пажадаў ім быць «зоркамі, якія свецяць у свеце» (Флп 2, 15).


































