Skip to main content

У Мінску дзеці павіншавалі Мітрапаліта з днём імянін

19 сакавіка
  • 20 сакавіка, 2026
  • Фота: з архіва Місіі Добрага Самараніна // Catholicminsk.by

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі завітаў у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, каб разам з наведвальнікамі Місіі Добрага Самараніна — дзецьмі — раздзяліць радасць сваіх імянінаў.

Малодшыя наведвальнікі Місіі Добрага Самараніна павіншавалі Мітрапаліта спевам і падаравалі падарунак, зроблены сваімі рукамі. Затым за адным сталом з арцыбіскупам яны адведалі салодкі пачастунак.